У Тбілісі з'явіўся мурал з беларускімі матывамі
На ім намалявана беларуская дзяўчына з дзіцём, якая пераехала ў Тбілісі да мужа.
22.12.2023 / 13:52
Фота: Chrysalis Mag
Яна апранута ў сукенку, пашытую ў стылі беларускага народнага дывана. На фоне — грузінскія народныя ўзоры з розных галін мастацтва: ткацтва, керамікі, ювелірнага мастацтва, піша тэлеграм-канал Chrysalis Mag.
Гэта адзін з муралаў, створаных у межах праекта «Мой дом» ад Wow Wall Studio, запушчанага вясной 2022 года. Малюнкі распавядаюць гісторыі людзей, вымушаных пакінуць свае дамы.
«Гэтыя людзі павінны былі пакінуць пасля сябе ўсё матэрыяльнае, нават самае каштоўнае, тое, што складае спадчыну, што трымае гісторыю, з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў культуры. Яны павінны несці з сабой свой дом, нават больш: яны — гэта дом», — так апісваюць ідэю праекта.
Мурал можна знайсці па адрасе 15 Geronti Kikodze St, Тбілісі.
Чытайце таксама:
Упершыню частка беларускіх праваслаўных будзе адзначаць Каляды 25 снежня па новым стылі
Расклад святочных імшаў на Каляды ў беларускіх суполках у Польшчы і Літве