Лявон Вольскі прэзентаваў альбом «Лісты палітвязням»

Гэта другі альбом выканаўцы ў 2023 годзе.

25.12.2023 / 12:58

Альбом прысвечаны беларускім палітычным зняволеным.

«Для іх кожная вестка з волі, кожны ліст — гэта ўжо маленькі цуд, прамень чароўнага святла.

І мы дорым нашым палітзняволеным на Каляды цэлую нізку лістоў — гэты альбом. І спадзяемся, што вы таксама падтрымаеце нашых бязвінна асуджаных людзей — лістамі, увагай, цеплынёй… І тады вялікі цуд, пра які марыць кожны беларус, нарэшце, здзейсьніцца», — так Лявон Вольскі анансаваў сваю плытку. 

Напярэдадні ён прэзентаваў кліп на песню «Чакай мяне». У ім узялі ўдзел былыя палітвязні.

У верасні ў Лявона Вольскага выйшаў альбом «Эмігранты».

Nashaniva.com