Культура55

Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом

«Emihranty» — гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасць — масавую эміграцыю, тлумачыць музыка

«У гэтай новай рэчаіснасці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаннямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі. Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досвед знаходжання там, нехта спадзяецца на хуткае вяртанне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавознік на сваім «Фордзе Транзіце», — адзначае Лявон Вольскі.

Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — «раскідала выбухам нас па Зямлі» — дзе толькі не апынуліся беларусы пасля векапомных падзеяў 2020 года! І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй знікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому.

Альбом даступны на стрымінгавых пляцоўках: onerpm.link і youtu.be

Дарэчы, сёння ў Лявона Вольскага дзень народзінаў — яму споўнілася 58 гадоў.

Каментары5

  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.09.2023
    Шмат каго пазнаў у песнях)
    Дзякуй, Лявон!


    (Але мы не забыліся і пра абяцанкі наконт будучага калядны праект (здаецца каля года назад у эфіры Эўрарадыё, будзем чакаць!)
  • Свабодны чалавек
    14.09.2023
    Паслухаем, дзякуй
  • чарговы шэдэўр
    15.09.2023
    не ведалі не зналі мы, шо будзем у Ізра ілі 🤘

    але хацелася б пачытаць рэцэнзію Стася Карпава )

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска3

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць