Прыпыняе выхад дзіцячая «Полосатая газета». Апошнім часам яна спрабавала выдавацца і па-беларуску
28.12.2023 / 23:51
«Полосатая газета» выходзіла з 2013 года і пазіцыянавала сябе як «сацыяльны праект, які прапагандуе здаровы лад жыцця і духоўна-маральныя каштоўнасці. Адказнасць за экалогію зямлі і беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў планеты. Усё гэта неабходна для гарманічнага духоўнага развіцця кожнага дзіцяці».
Праект быў разлічаны на дзяцей узростам ад 6 да 13 гадоў.
У 2023 годзе рэдакцыя выдання паспрабавала падтрымліваць беларускую мову і выдала адзін яго спецвыпуск па-беларуску. Рыхтаваўся і другі нумар «Палосачкі па-беларуску».
Чытайце таксама:
Спыняе выхад часопіс «Дзеяслоў», ён стане альманахам
Урад вызначыўся з дзяржаўнымі медыя, якім будзе аказана падтрымка з бюджэту
У дэпутаты ад лукашэнкаўцаў ідзе беларускамоўны пісьменнік. Што пра яго вядома?