У Мінску зачыніўся адзіны пункт абмену валют, які не належаў банку
Нацбанк паведамляе, што ў ЗАТ «Інкас.Эксперт» адклікалі ліцэнзію. Гэтая арганізацыя аказвала касава-інкасатарскія паслугі для фінансавых устаноў і карпаратыўнага бізнэсу.
29.12.2023 / 14:57
Простым беларусам яна магла быць цікавая тым, што ў яе быў пункт абмену валют — адзіны, які не належаў наўпрост банку, піша Blizko.by.
Кампанія «Інкас.Эксперт» была зарэгістраваная ў лістападзе 2015 года. Яна з'яўляецца даччынай кампаніяй Сбербанка і ўваходзіць у структуру банкаўскага холдынгу. Арганізацыя створана для аказання касава-інкасатарскіх паслуг фінансавым інстытутам і карпаратыўным кліентам.
Пры гэтым курс абмену валют у іх адзіным абменніку (на першым паверсе ГЦ «Тытан» на праспекце Дзяржынскага ў Мінску) адрозніваўся ад курсу валют Сбербанка. Абменны пункт пачаў сваю працу ў жніўні гэтага года.
Чытайце таксама:
У Мінску ўпершыню прайшлі таргі гэтай валютай
Беларус 12 гадоў захоўвае зберажэнні ў золаце. Колькі ён зарабіў?
У лістападзе беларусы набылі валюты амаль на мільярд даляраў