Эканоміка22

Беларус 12 гадоў захоўвае зберажэнні ў золаце. Колькі ён зарабіў?

У 2011 годзе Віталь купіў у банку залаты злітак. Тады ён вырашыў проста захаваць грошы, пра заробак асабліва не думаў. Прайшло больш за 12 гадоў, злітак застаўся. Onliner паглядзеў, ці атрымалася памножыць зберажэнні.

У пачатку снежня цэны на золата дасягнулі рэкорду, праўда, яны доўга не ўтрымаліся на піку і пайшлі ўніз. Але паспелі звярнуць на сябе ўвагу тых, хто шукае розныя спосабы зберажэння фінансаў.

Віталь працуе ў IT, ідэя купіць злітак зʼявілася ў яго ў 2011 годзе.

— Наколькі я памятаю, тады ў 2011 годзе вясной ужо маячыла дэвальвацыя і трэба было думаць, куды дзець рублі. Захоўваць усё ў далярах не вельмі хацелася, таму пачаў разглядаць іншыя варыянты інвестыцый і наткнуўся на банкаўскія зліткі.

Выбар быў паміж срэбрам і золатам, але разбежка паміж цэнамі продажу і пакупкі банкам срэбра была вельмі вялікай, таму вырашыў купіць золата.

Так 1 красавіка айцішнік стаў уладальнікам 50-грамовага залатога злітка. Ён каштаваў у «Беларусбанку» роўна 8 мільёнаў рублёў (гэта яшчэ недэнамінаваныя грошы).

— Увесну 2011 года было зразумела, што праз месяц-два гэтыя 8 млн стануць яшчэ таннейшымі. Сума не сказаў бы, што была вялікая, але і не маленькая. У той час пакупніцкая здольнасць даляра была значна вышэйшай, чым зараз.

Віталь прызнаецца, што купіў гэты злітак «проста каб грошы захаваць, аб памнажэнні нават не задумваўся». Прадаваць пакуль не надта хочацца.

— І хацелася б спадзявацца, што не давядзецца ў агляднай будучыні, ужо лепш няхай будзе як сувенір. Менавіта для інвестыцый трэба апераваць сумамі ў дзясяткі разоў большымі, каб у будучыні прыбытку ад продажу залатых зліткаў хапіла на нябедную старасць.

А калі перавесці ў даляры?

Валюта — не адзіны спосаб назапашванняў, але зразумелая для беларусаў сістэма. Такім чынам, лічым, як 8 млн рублёў пражылі б 12 гадоў у золаце, далярах і еўра.

Будзем арыентавацца на курсы Нацбанка. На 1 красавіка 2011 года рэгулятар устанавіў курс на ўзроўні 3045 рубля (памятаем, гэта ўсё яшчэ да дэнамінацыі). Выходзіць, што на 8 мільёнаў рублёў можна было ў тэорыі купіць прыкладна 2672 даляры.

Калі б ён вырашыў прадаць злітак зараз у тым жа банку, то атрымаў бы 10 600 рублёў. А перавод у даляры гэтай сумы даў бы $3357 (лічбы арыентыровачныя, таму што камерцыйныя банкі ўстанаўліваюць свае курсы). 

Выходзіць, за ўвесь гэты час да зберажэнняў у золаце дадалося $685 (але трэба ўлічваць інфляцыю).

Паглядзім, што з еўра. 1 красавіка 2011 года кошт залатога злітка можна было ператварыць у 1852 еўра па курсе 4318,42 рубля. Калі прадаць злітак зараз і перавесці ў еўрапейскую валюту, атрымаецца 3081 еўра. Розніца — 1229 еўра. 

Калі б Віталь купіў у 2011 годзе замест злітка 2672 даляры або 1852 еўра і захоўваў бы іх да гэтага часу, пасля паходу ў абменнік атрымалася б 8436 рублёў ці 6369 рублёў адпаведна. Як бачым, у золаце даходнасць на гэтым адрэзку склалася вышэйшай. 

«Гэта захаванне грошай, а не прымнажэнне»

Калі вы таксама разважаеце над інвестыцыямі ў золата, варта памятаць, што гэта інструмент захавання капіталу, а не яго памнажэння. На той момант, 12 гадоў таму, з магчымых варыянтаў захавання капіталу было прынятае лепшае рашэнне, лічыць фінансавы кансультант Алена Максімовіч. 

— У артыкуле ёсць разлікі «а калі б ён купіў даляры» — і яны верныя, акрамя аднаго нюансу: у красавіку 2011 года было нерэальна купіць даляры ў банку, людзі займалі чаргу з самай раніцы і «дзяжурылі» ўвесь дзень, калі хтосьці прынясе іх на продаж. 

За 12 гадоў укладзены капітал вырас прыкладна на траціну, што складае каля 3% гадавых.

— Гэта і ёсць сярэдняя інфляцыя даляра за апошнія 12 гадоў, што даказвае тое, што золата зʼяўляецца інструментам захавання капіталу. У крызісы кошт золата расце, у перыяды росту калі не зніжаецца, то стаіць на адным узроўні. 

Аднак для пенсійных назапашванняў дадзены інструмент укладання не падыходзіць, бо мае ўласцівасць «заканчвацца», тлумачыць эксперт. 

— Чалавек не ведае, колькі яму трэба пражыць, таму і дакладную суму капіталу, якога б было дастаткова для камфортнага жыцця на пенсіі, пралічыць немагчыма. Але можна пралічыць суму капіталу, які прыносіў бы штогадовы даход заўсёды.

Каментары2

  • Кек
    17.12.2023
    Некалькі маніпулятыўны артыкул. Золата нядаўна абнавіла максімум. Калі вы возьмеце кошт золата 3 месяцы таму, то дадатак ужо будзе не 30%, а 20%.
    Вы скажаце, што нельга проста ўзяць рандомную дату. Ок, возьмем цану золата год таму - 1883$, рост 20.7%. Увогуле за 12 гадоў рост 30%, за 11 гадоў - рост 20.7%.
    Відавочна, што артыкул выйшаў у вельмі добры час для пакупніка золата
  • Войти войти
    17.12.2023
    Купил бы биткоин был бы миллиардером, он тогда по доллару стоил .

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →