Лукашэнка пагражае турмой кіраўніцтву «Даны»
На адкрыцці Першага нацыянальнага гандлёвага дома ў Мінску 29 снежня Лукашэнка сярод іншага закрануў пытанне скаргаў грамадзян на кампанію-забудоўшчыка «Дана Астра», і ягоны тон быў рэзкі.
29.12.2023 / 17:20
Аляксандр Лукашэнка з братамі Карычамі
Заслухоўваючы даклад старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава адносна гатоўнасці чаргі будаўніцтва з кватэрамі, Лукашэнка сказаў:
«Дарэчы, пайшлі скаргі на «Дана Астра». Вы разбярыцеся, чаму людзі скардзяцца».
На рэпліку, што з кампаніяй ужо працуюць, каб выяўленыя недахопы былі ліквідаваныя, ён адказаў:
«Хай перарабляюць усё. Бо адкажуць так, як адказваюць усе ў Беларусі. Прыйшлі працаваць у Беларусь — хай працуюць, як трэба. Каб на іх людзі не крыўдзіліся. Трэба ўважліва паглядзець за гэтымі будаўнікамі».
Кампанія «Дана Астра» належыць сербскім бізнэсменам братам Карычам, вядомым сваёй блізкасцю да Лукашэнкі і ягонай сям'і. Раней яна атрымлівала выгадныя кантракты ў Беларусі ў будаўнічай сферы і за актыўнае супрацоўніцтва з рэжымам патрапіла пад заходнія санкцыі.
Чытайце таксама: