Полк Каліноўскага прадставіў справаздачу з незалежнага аўдыту
Полк Каліноўскага прайшоў незалежны аўдыт і апублікаваў фінансавую справаздачу за перыяд з 1 ліпеня 2022 года па 1 лістапада 2023 года.
29.12.2023 / 20:25
Са справаздачы вынікае, што за гэты перыяд на рахункі палка паступіла больш за 29 млн грыўняў (каля 770 тысяч даляраў) плюс сродкі ў крыптавалютах. З іх данаты склалі больш за 18 млн грыўняў (каля 480 тысяч даляраў) плюс данаты ў крыптавалютах.
Полк выдаткаваў атрыманыя сродкі на запчасткі і рамонт, паліва, абсталяванне ўласнага СТА, аўтамабілі, беспілотнікі і іх рамонт, сродкі сувязі і абсталяванне, медабсталяванне і медыкаменты, абсталяванне для прэс-службы (камеры, святло), гаспадарчыя патрэбы (кухонныя, бытавыя, санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, тэхнічнае абсталяванне, камуналка), экіпіроўку (тактычныя навушнікі, акуляры, заплечнікі, тэрмабялізна, абутак, бронекамізэлькі), аперацыі кіберпартызан.
Сродкі з фонду ўзаемадапамогі пайшлі на матэрыяльную дапамогу параненым і сем'ям загінулых, пахаванне загінулых, дастаўку сваякоў на пахаванне.
Чытайце таксама:
Некалькі беларусаў сышлі з Палка Каліноўскага і назвалі новае падраздзяленне «Танга-Рамэа»
Яшчэ адзін прысуд за фінансаванне палка Каліноўскага. Пяць гадоў калоніі за 1200 рублёў данатаў