Масавыя затрыманні пасля 18+ хентай-вечарынкі ў Мінску

Мерапрыемства для дарослых у мінскім клубе скончылася затрыманнямі ўдзельнікаў. Хентай-вечарынка адбылася напярэдадні напярэдадні Калядаў. Відэа з яе апублікаваў расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла.

31.12.2023 / 03:05

Як выявілася, пасля вечарынкі сілавікі затрымалі некаторых арганізатараў і ўдзельнікаў, агулам каля 10 чалавек. Ім далі адвольныя тэрміны — ад 5 да 15 сутак. Некаму прыпісалі хуліганку, некаму яшчэ нешта. Сябры спадзяюцца, што сітуацыя абмяжуецца адміністрацыйнымі справамі.

Сярод затрыманых (імёны ёсць у Рэдакцыі) нефармалы — прыхільнікі анімэ, манга, хентая і іншых субкультур. Ва ўсіх іх у акаўнтаў «Укантакце» пазначана, што апошні раз яны былі анлайн тры-чатыры дні таму. 

Падобныя мерапрыемствы праходзяць не ў першы раз, але менавіта тут шоу супала з маскоўскай «голай вечарынкай» блогеркі Насці Іўлеевай, якая выклікала скандал у Расіі.

Nashaniva.com