Грамадства2929

Фэйкамёт Прыдыбайла страляе халастымі — рэпосціць «голую вечарынку ў штабе БНФ»

Якасць фэйкаў, якія распаўсюджвае прапагандыст Russia Today Канстантын Прыдыбайла, здаецца, дасягнула гістарычнага мінімуму. На гэты раз ён апублікаваў фотаздымак, нібыта зроблены ў 90-ыя гады на «голай вечарынцы» ў штабе БНФ. Насамрэч, зроблены здымак не ў Беларусі, дый на дзясятак гадоў пазней — на ім творчая моладзь Расіі.

Скрыншот тэлеграм-канала Прыдыбайла з фэйкавым фота

Ці то Прыдыбайла не ўмее карыстацца пошукам па малюнках, ці то вельмі любіць гуляцца з фоташопам, дакладна невядома. Арыгінал фота знаходзіцца за некалькі секунд — і адразу відаць, што ніякага плаката БНФ на заднім плане няма.

Здымак быў зроблены ў Санкт-Пецярбургу ў «Рускамплекце» — так называлася свабодная канцэртна-выставачная пляцоўка, якая існавала ўсяго чатыры гады (з 2009 па 2013). Яе стваральнікам стаў мастак і музыка Яўген Пазнякоў. Менавіта ён вырашыў стварыць у памяшканні, якое знаходзілася ў аварыйным стане, месца, «дзе можна было б вытвараць усё, што да галавы прыйдзе». Час ад часу там праходзілі розныя выставы, перформансы і канцэрты. «Рускамплект» стаў андэграўнд-пляцоўкай, якая арганізоўвала даволі спецыфічныя мерапрыемствы.

Арыгінал фота. Крыніца: playhardm.livejournal.com

Вось як пра іх казаў сам стваральнік: «Нойз-фэсты ў «Рускамплекце» пачаліся спантанна, і я вырашыў не ўмешвацца ў працэс, максімальна адхіліцца, з'яўляючыся толькі ў самых экстрэмальных выпадках — калі ўжо ў паветры пачынаюць небяспечна лятаць бутэлькі і разбіваецца аб падлогу набытая на агульныя грошы апаратура. Спачатку было страшна. Пасля першых канцэртаў валялася разбітая мэбля, падлога была залітая напоямі, крывёю… Я кожную хвіліну чакаў прыезду міліцыі — вокнаў тады ў нас не было, былі проста адтуліны на вуліцу. Вось тут з'явілася знакамітая заглушка, сабраная з тоўстых лістоў пенапласту і пярэстай коўдры, якую прывёз з Малдовы песеннік Mifoga».

Менавіта на гэтае акно без шкла, прыкрытае пенапластам і коўдрай, нехта і дамаляваў у графічным рэдактары плакат БНФ.

Калі вас раптам хвалюе лёс галоўных герояў фотаздымку, то яны ў выніку ажаніліся і нарадзілі дзіця.

 Чытайце таксама:

«Хто ўсіх здзівіў, дык гэта Прыдыбайла». Адзін з былых кіраўнікоў Студсаюза БДУ разважае пра закрыццё арганізацыі

«Лепіш з Вольгі шызапатрыётку, а мы злепім з цябе п***са». Чалавек з кола Бондаравай абвінаваціў Прыдыбайлу, што ён гей

У Бондаравай з'явіўся нечаканы вораг — прапагандыст Прыдыбайла

Каментары29

  • Волат
    28.12.2023
    Шкада, што фота фальшывае. А то была б добрая рэклама для партыі сярод моладзі
  • Кілер троляў
    28.12.2023
    Лёлік з-пад Лімасола, гэта ты ляжыш?
  • ЯК-40
    28.12.2023
    А Франку Вячорку было 6 годзікаў у сярэдзіне 1990х. 

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць