Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Новым годам і паказаў свой рэцэпт дранікаў

Добраахвотнікі Палка Каліноўскага, якія змагаюцца на вайне ва Украіне, паказалі, як гатуюць і рыхтуюць перамогу.

31.12.2023 / 11:08

«Калядная вячэра — гэта святая традыцыя, калі ўсёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом у сваёй хаце. Але ўжо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах… Усё ж мы безупынна дбаем пра наша свята.

2023-ці быў цяжкім, не без стратаў і расчараванняў. Але кожны з нас рабіў свой унёсак — і цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэйшыя да перамогі!

Гэтымі днямі тысячы беларускіх ваяроў гатуюць святочныя стравы на пазіцыях: чарговы год далёка ад сваіх хатаў. Але з Беларуссю ў сэрцах. З цвёрдым намерам вярнуцца дадому. А гэта самаахвярнасць, адданасць, гэта штодзённая руплівая праца, гэта той шлях, які мы маем прайсці разам.

Любыя беларусы, з вялікай удзячнасцю за вашую падтрымку, віншуем з новым 2024 годам. Мы не чакаем таямнічага падарунка ад святога Мікалая, а тут і цяпер рыхтуем нашае свята і нашу перамогу!»

— гаворыцца ў звароце Палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Полк Каліноўскага прадставіў справаздачу з незалежнага аўдыту

«У людзей у Беларусі няма зброі? Дапаможам». Камандзір палка Каліноўскага расказаў пра сілавы сцэнар, прэтэнзіі і стомленасць

Некалькі беларусаў сышлі з Палка Каліноўскага і назвалі новае падраздзяленне «Танга-Рамэа»

Nashaniva.com