Былы беларускі палітвязень зрабіў у Ізраілі ялінку з абломкаў ракет ФОТАФАКТ
Былы беларускі палітвязень з Гомеля Алег Барадзін зрабіў ялінку з абломкаў ракет, якія знайшоў каля дома ў Ізраілі, піша «Штодзень».
01.01.2024 / 21:32
«Вось такія суровыя навагоднія ялінкі ў Ізраілі. Збудаваў сабе адну з рэшткаў палесцінскіх і ізраільскіх ракет, што знайшоў каля дома з пачатку вайны.
Памер ялінкі невялікі — усяго 70 см, але гэта той момант, калі я шчыра рады, што яна такая маленькая і мне проста не хапіла матэрыялу», — напісаў Алег Барадзін.
Алег Барадзін раней жыў у Гомелі, быў дырэктарам мэблевай вытворчасці. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 29 сакавіка 2022 года за тое, што мужчына сфатаграфаваў двух расійскіх вайскоўцаў нападпітку.
У выніку мужчыну прызначылі 15 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Пасля вызвалення з ІЧУ Алег дазнаўся, што на яго распачалі крымінальную справу, пасля чаго з сям'ёй пакінуў Беларусь.
Чытайце таксама:
У адным з мінскіх касцёлаў ёсць незвычайная ялінка. Яна вісіць у паветры