БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Камянецкім раёне ўзялі пад ахову месца пражывання барсука 

2.01.2024 / 15:51

Nashaniva.com

Спецыялісты на тэрыторыі Камянецкага лясніцтва выявілі ўчастак з некалькімі норамі барсука. Пад ахову Брэсцкаму лясгасу перадалі 28,4 га. Цяпер, паводле рашэння райвыканкама, там нельга высякаць лес і праводзіць меліярацыю.

Барсук вядзе паўпадземны лад жыцця. Гэтыя драпежнікі могуць вырыць норы з мноствам адгалінаванняў, за што часцяком іх яшчэ называюць барсучынымі гарадкамі. У такім жыллі бывае некалькі уваходаў, а на глыбіні 2-3 м размяшчаюцца гнездавыя камеры, дзе звяркі выводзяць сваё патомства, адпачываюць ці проста спяць.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы расказалі, як і дзе жывуць барсукі

У беларускіх лясах актывізавалася небяспечнае насякомае. Дзе менавіта водзіцца і якія наступствы

На тэрыторыі заказніка «Спораўскі» выпусцілі статак тураў

У Беларусі створаць новую Чырвоную кнігу і выключаць з яе некаторыя віды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула