Усяго патроху

У беларускіх лясах актывізавалася небяспечнае насякомае. Дзе менавіта водзіцца і якія наступствы

Увосень у беларускіх лясах актывізуецца назойлівы паразіт — аленевая крывасоска, таксама вядомая як ласіная вош.

1prof.by

Асноўнымі гаспадарамі крывасосак з'яўляюцца алені і ласі, але знаходзяць іх і ў поўсці ліс, кабаноў, барсукоў, мядзведзяў, сабак і нават на птушках.

Хоць і памылкова, але нападаюць і на людзей: імкнуцца трапіць на валасы, зачапіцца за іх лапкамі і пастарацца пражыць на новым носьбіце як мага даўжэй. Для гэтага яны нават скідваюць крылы, паведамляе 1prof.by.

Сустракаюцца крывасоскі днём, пераважна ў цёплыя, зацішныя восеньскія дні. Дождж і моцны вецер зніжаюць шанец на іх натрапіць. Атакуюць з дрэў, якія знаходзяцца ў радыусе 50 метраў, пры нізкіх тэмпературах — з травы ў радыусе 15 метраў. Ляцяць дрэнна, крылы ім патрэбныя толькі для таго, каб дабрацца да ахвяры.

Ласіныя вошы пераносяць барэліі. Але, як распавяла энтамолаг аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская, выпадкі заражэння чалавекам ад крывасосак навуцы пакуль невядомыя.

Укусы крывасосак, у адрозненне ад укусаў блашчыц, балючыя. На іх у чалавека можа ўзнікнуць алергічная рэакцыя з пачырваненнем скуры, утварэннем пухіроў і моцным свербам. Людзям, схільным да алергіяй, могуць спатрэбіцца антыгістамінныя прэпараты.

Зберагчыся ад цеснага знаёмства з паразітамі можа шчыльнае адзенне, якое прыціскае рукавы, а таксама штаны, запраўленыя ў чаравікі. У лес з сабой абавязкова трэба браць галаўны ўбор і акарыцыдныя сродкі.

Таксама ў цэнтры гігіены раяць пазбягаць месцаў, у якіх крывасоскі жывуць часцей за ўсё. Напрыклад, у барах і на вялікіх адкрытых палянах ім рабіць няма чаго, — там менш шанец заскочыць на жывёлу. Затое такія шанцы ёсць у цяжкапраходных месцах, зарослых хмызняком.

Зразумела, па вяртанні з лесу варта ўважліва агледзець сваё цела і вопратку.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў2

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць