Сілавікі затрымалі грамадзянку Украіны за каментары і падтрымку сваёй краіны ў вайне

Канал сілавікоў справаздачыўся пра затрыманне ўкраінкі, якая пражывае ў Беларусі па дазволе на жыхарства. Жанчыну прымусілі сказаць на відэа, што яна была падпісана на «нядобрыя» тэлеграм-каналы, пісала абразы ў адрас уладаў, падтрымлівала ўкраінцаў і ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мітынгу.

04.01.2024 / 11:01

Скрын відэа

Затрыманая — 54-гадовая Аксана Вальвачова, якая жыла ў Мінску. Родам яна з украінскай Вінніцы.

Што ёй інкрымінуюць і ў якім яна статусе, невядома.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў адміністратарку закрытага тэлеграм-чата «ДС Грушаўскі квартал»

Мікалаю Аўтуховічу за мінулы год не перадалі ніводнай бандэролі

Што вядома пра гомельскую айцішніцу Вольгу Блажэвіч, затрыманую за данаты на $80

Nashaniva.com