Золатавалютныя рэзервы за снежань крыху знізіліся

У кастрычніку і лістападзе назіраўся рост ЗВР.

05.01.2024 / 09:59

Золатавалютныя рэзервы за снежань знізіліся на 128,2 мільёна даляраў і на 1 студзеня 2024 года склалі 8 мільярдаў 127,4 млн даляраў (у эквіваленце).

За кастрычнік ЗВР выраслі на 222,1 млн, за лістапад на 108,5 млн даляраў.

Агулам з пачатку года ЗВР выраслі на 197,9 млн даляраў.

Нацбанк прагназаваў, што да канца года ЗВР павінны былі скласці не менш за 6 млрд даляраў. Росту золатавалютных рэзерваў спрыяў рост цаны на золата на сусветных рынках.

Чытайце таксама:

Беларус 12 гадоў захоўвае зберажэнні ў золаце. Колькі ён зарабіў?

Золатавалютныя рэзервы зноў крыху выраслі

«Для папулярызацыі каштоўных металаў». У Егіпце паставілі банкамат, які замест грошай выдае залатыя зліткі

Nashaniva.com