Качанава выйдзе на хакейную пляцоўку. І не адна
На першай у 2024 годзе хатняй гульні хакейнага мінскага «Дынама» з хабараўскім «Амурам» 5 студзеня на лёд разам з хакеістамі выйдзе Наталля Качанава. Яна зробіць сімвалічнае стартавае ўкідванне шайбы, а партнёрам у гэтай справе стане былы старшыня хакейнай федэрацыі, а цяпер калега Качанавай па Савеце Рэспублікі Дзмітрый Баскаў.
05.01.2024 / 16:39
Гэтым самым арганізатары матча вырашылі «выказаць павагу парламентарыям, якія занятыя заканатворчасцю». Усю сустрэчу таксама прысвяцяць Нацыянальнаму сходу.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрылі Першы нацыянальны гандлёвы дом. На шопінг туды паехалі Лукашэнка з Качанавай