Чарговы хапун на Гомельшчыне. Усіх затрымалі за рэпосты

ГУБАЗіК паказаў яшчэ адну групу затрыманых.

08.01.2024 / 16:54

Аляксандр Півун і Уладзіслаў Каўпаеў. Фота: старонкі «Укантакце» мужчынаў

ГУБАЗіК паказаў чацвярых затрыманых. Іх вінавацяць у распаўсюдзе матэрыялаў, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі».

Сярод затрыманых — 33-гадовы гамяльчук Аляксандр Півун і 32-гадовы жлобінец Уладзіслаў Каўпаеў. Першы быў падпісаны на нешта на сваёй неактыўнай старонцы «Укантакце», а ў чым канкрэтна вінавацяць другога, не паведамляецца.

Яшчэ адзін затрыманы мужчына пераслаў сваёй жонцы ў месенджары спасылку на незалежнае медыя.

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Nashaniva.com