Зафіксавалі новы гістарычны максімум спажывання электраэнергіі ў Беларусі

8 студзеня на фоне моцных маразоў максімум спажывання электрычнай магутнасці ў краіне дасягнуў рэкорднага паказчыка — 6595 МВт, што на 204 МВт больш папярэдняга максімальнага значэння, зафіксаванага 8 снежня 2023 года, паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

09.01.2024 / 22:03

Сцвярджаецца, што ночы студзеня 2024 года сталі самымі халоднымі за апошнія тры гады. У паўночных раёнах краіны 8 студзеня тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны апускалася да мінус 29 градусаў.

Чытайце таксама:

З-за моцных маразоў у цепласетках павышаюць тэмпературу

«Расатам» выявіў загадкавую праблему Астравецкай АЭС. А Беларусь кажа, што катастрофы няма 

«Камфорт арганізаваць можна такі ж самы, што і ў горадзе». Тры гісторыі пра тое, як жывуць у вёсках узімку былыя гараджане

Nashaniva.com