Зяленскі з неанансаваным візітам прыехаў у Літву

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з неанансаваным візітам прыбыў у Вільнюс. Пра гэта ён паведаміў у тэлеграме. Пасля ён адправіцца ў Талін і Рыгу.

10.01.2024 / 12:01

«Нашы надзейныя сябры і галоўныя партнёры — Літва, Эстонія і Латвія. Пазней буду ў Таліне і Рызе, а сёння — у Вільні», — напісаў Зяленскі.

Падчас візіту адбудуцца перамовы з прэзідэнтам, прэмʼер-міністрам, спікерам Сейма, а таксама сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных сіл, СМІ і ўкраінскай дыяспары.

Бяспека, інтэграцыя ў ЕС і НАТА, супрацоўніцтва ў галіне РЭБ і беспілотнікаў, далейшая каардынацыя еўрапейскай падтрымкі стануць тэмамі абмеркавання, напісаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Nashaniva.com