LG выпусціў цалкам празрысты тэлевізар
LG анансавала першы ў свеце бесправадны празрысты OLED-тэлевізар. Называецца ён Signature OLED T (T ад слова «транспарэнтны», то бок празрысты).
10.01.2024 / 20:27
Скрыншот з відэа
OLED T уяўляе сабой цалкам празрыстую панэль, на якой прайграецца відэа. LG сцвярджае, што гэта дапаможа стварыць ілюзію таго, што пакой будзе выглядаць больш прасторным, чым са звычайным тэлевізійным экранам.
Хоць памер LG OLED T ого-го (амаль 2 метры па дыяганалі), за кошт сваёй празрыстасці ён проста зліваецца з навакольным асяроддзем. Гэта адна з прычын, чаму яго, у адрозненне ад традыцыйнага тэлевізара, можна размясціць фактычна ў любым месцы — нават насупраць акна, і ён не будзе нікому замінаць.
Тэлевізар бесправадны, так што яго ўладальнікам не трэба турбавацца пра разеткі. Zero Connect Box, да якога падлучаецца тэлевізар і які ідзе з ім у камплекце, таксама бесправадны.
OLED T пазіцыянуецца не толькі як тэлевізар. Дзякуючы функцыі Always-On-Display на ягоным экране можна запусціць прайграванне выяваў.
А калі раптам вас апануе настальгія, адным націскам кнопкі можна ўключыць непразрысты рэжым экрана і глядзець відэа як на звычайным тэлевізары.
Чытайце таксама:
13-гадовы амерыканец першым у свеце прайшоў «Тэтрыс» да канца
Netflix тэстуе гульні на тэлевізары, якія могуць выкарыстоўваць тэлефоны ў якасці кантролераў
Амерыканская кампанія пачала пастаўляць кліентам сотні тысяч бясплатных тэлевізараў. Але ёсць нюанс