Навука і тэхналогіі

Netflix тэстуе гульні на тэлевізары, якія могуць выкарыстоўваць тэлефоны ў якасці кантролераў

Кампанія Netflix Inc. працуе над амбітным праектам пераносу свайго сэрвісу відэагульняў на тэлевізары, каб выйсці за рамкі смартфонаў і планшэтаў.

Выява: vecteezy

Netflix, магчыма, пачаў (ці, ва ўсякім разе, хоча пачаць) тэставанне гульняў для тэлевізараў, паведамляе Engaget. Унутры дадатка быў знойдзены схаваны код, які сведчыць аб мажлівасці гуляць у гульні на тэлевізары, а таксама дадатковы код, які сведчыць пра магчымасць выкарыстання смартфонаў у якасці кантролераў для гульні. Як дакладна гэта будзе працаваць, пакуль не да канца зразумела.

Netflix запусціў свае гульні на прыладах iPhone, iPad і Android у 2021 годзе. Аднымі з першых былі: Into the Dead 2: Unleashed, Stranger Things 3: The Game і Card Blast. Рэч у тым, што зараз у гульні можна гуляць, толькі спампоўваючы іх з крамы Google Play ці App Store на тэлефоны і планшэты. Напрыклад, на прыладах Apple гульні выпускаюцца асобна праз App Store — у адпаведнасці з патрабаваннямі гэтай кампаніі — але іх можна запускаць праз дадатак Netflix пры ўмове дзейнай падпіскі на стрымінгавы сэрвіс.

Відавочна, ідэя ўваходу ў гульнявую нішу была ў тым, каб дапоўніць шоу і фільмы Netflix і дапамагчы ўтрымаць кліентаў у час, калі кампанія павышае цэны на падпіску. Раней Netflix паведамляў, што хоча перанесці гульні на дадатковыя прылады і працуе над больш шырокім воблачным гульнявым сэрвісам; але не называлася ніякіх канкрэтных тэрмінаў.

Пашырэнне прапановы на тэлевізары, падобна, можа стаць ключавой вяхой для кампаніі. Цяпер Netflix па змаўчанні ўбудаваны ў многія смарт-тэлевізары і даступны на шэрагу платформаў, у тым ліку Apple, Amazon і Google.

Планы Netflix урэшце запусціць воблачны гульнявы ​​сэрвіс патэнцыйна дазволяць карыстальнікам трансляваць гульні праз Інтэрнэт, не ўсталёўваючы іх на прылады. Такі падыход дазволіць кампаніі прапанаваць карыстальнікам больш шырокі выбар і ператварыцца ў канкурэнта такім кампаніям, як Microsoft Corp., і нават пастаўшчыкам «нявоблачных» гульнявых сэрвісаў, такім як Apple Arcade.

Выяўлены схаваны код у дадатку Netflix, вядома, нічога не гарантуе, бо ніякіх каментароў на гэты конт дагэтуль дадзена не было. Аднак гэта кажа пра тое, што кампанія прынамсі тэставала функцыю. Пакуль жа карыстальнікам давядзецца задаволіцца тым, што даступна на смартфоне: на сёння гэта каля 55 гульняў, хоць на працягу 2023 года кампанія планавала выпусціць яшчэ 40.

Каментары

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць