«Дзеці скардзіліся на галаўны боль і ваніты». Дырэктарка мінскай школы расказала пра кішачную інфекцыю ў яе вучняў

Сёння з'явілася інфармацыя, што ў мінскай школе № 165 некалькі дзяцей захварэлі на кішачную інфекцыю. Аказалася, што першыя паведамленні пра тое, што яны сябе кепска адчуваюць, з'явіліся ў бацькоўскіх чатах яшчэ 9 студзеня. Дырэктарка навучальнай установы Наталля Зялкоўская расказала «Мінск-Навінам» некаторыя падрабязнасці.

10.01.2024 / 23:06

Фота ілюстрацыйнае

«Дзеці скардзіліся на галаўны боль і ваніты. Пасля 20:00 некаторыя бацькі напісалі пра тое, што выклікалі дзецям хуткую дапамогу ў сувязі з пагаршэннем іх стану», — расказала дырэктарка.

У 22:00 такія самыя сімптомы праявіліся і ў некаторых вучняў другой змены.

З-за гэтых падзей раніцай 10 студзеня ў школе № 165 былі праведзеныя эпідэміялагічнае расследаванне і санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Абследавалі як умовы захавання і прыгатавання ежы, так і персанал харчаблока. Пра вынікі абследавання пакуль нічога не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У мінскай школе шпіталізавалі вучняў з-за кішачнай інфекцыі

Ці такі ўжо бясшкодны ферментаваны іван-чай?

Як часта трэба мяняць ручнік?

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Nashaniva.com