У Самалі захапілі верталёт ААН з экіпажам і пасажырамі

Захоп вертолета правялі ўдзельнікі ўзброенай ісламісцкай арганізацыі «Аш-Шабаб», якая вядзе баявыя дзеянні з урадавымі сіламі, паведаміла Reuters.

10.01.2024 / 23:27

Фота ілюстрацыйнае

Верталёт ААН вылецеў з горада Беледуэйне ў цэнтральнай частцы Самалі і накіроўваўся ў горад Вісіў, размешчаны недалёка ад лініі баявога судакранання ўрадавых сіл і атрадаў «Аш-Шабаб». Неўзабаве пасля ўзлёту ён зрабіў вымушаную пасадку з-за тэхнічнай няспраўнасці ў раёне, які кантралюе ўзброеная групоўка.

Верталёт перавозіў медыкаменты і павінен быў забраць параненых салдат. На яго борце знаходзіліся двое самалійцаў і некалькі іншаземцаў, гаворыцца ў публікацыі Reuters.

Крыніца агенцтва Reuters у ААН паведаміла, што верталёт належаў місіі арганізацыі па садзейнічанні Самалі, членамі яго экіпажа былі пяць іншаземцаў. Яшчэ дзве крыніцы Reuters у ААН заявілі, што ўсяго на борце знаходзіліся дзевяць пасажыраў.

BBC News піша, што ў верталёце было восем чалавек: чальцы экіпажа і пасажыры. Іх лёс невядомы.

Чытайце таксама:

Асноўныя пагрозы, якія чакаюць свет у 2024-м

Эквадорская мафія падняла мяцеж, прэзідэнт абвясціў «унутраны ўзброены канфлікт», у сталіцы сцягнутыя танкі

У Эквадоры злачынныя групоўкі захапілі вядоўцаў тэленавін у жывым эфіры

Nashaniva.com