Прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу

Савецкі суд Савецкага раёна Мінска 29 снежня прыняў рашэнне аб уключэнні ў спіс экстрэмісцкіх выданняў кнігу Віктара Суворава «Беру свои слова обратно: Вторая часть трилогии «Тень Победы».

12.01.2024 / 16:59

У гэтай кнізе, абапіраючыся на архіўныя дакументы і ўспаміны відавочцаў, аўтар расказвае пра тое, якія рашэнні прымалі савецкія военачальнікі і кіраўнікі дзяржавы ў ключавыя моманты вайны, якую ролю ў вайне на самай справе адыграў кожны з іх і чаму Савецкі Саюз, шматразова пераўзыходзячы Германію колькасцю і моцай арміі, пацярпеў у 1941 годзе шэраг буйных паразаў.

Віктар Сувораў (сапраўднае імя Уладзімір Разун) — былы савецкі разведчык, які ў 1978 годзе ўцёк у Вялікабрытанію. Пачынаючы з пачатку 1980-х на Захадзе сталі выходзіць ягоныя кнігі, у якіх ён крытычна разглядаў савецкую канцэпцыю Другой сусветнай вайны. Сваімі працамі ён фактычна пачаў шырокую дыскусію адносна ролі кіраўніцтва СССР у развязванні Другой сусветнай вайны, прасоўвае думку, што насамрэч Сталін хацеў напасці на нацысцкую Германію першым, але Гітлер яго апярэдзіў. 

Раней лукашэнкаўскія суды ўжо прызналі экстрэмісцкай кнігу Суворава «Цень Перамогі».

Чытайце таксама:

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» чарговую кнігу

Прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг па гісторыі: Тарас, Дзеружынскі, Лыч, Сувораў…

«Спачатку я не магла ў гэта паверыць». Прапрапраўнучка Дуніна-Марцінкевіча расказала, якія пачуцці ў яе выклікае прызнанне творчасці продка «экстрэмісцкай»

Прызналі «экстрэмісцкім» двухтомны збор твораў Дуніна-Марцінкевіча. Ён выйшаў у дзяржаўным выдавецтве

Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай

Nashaniva.com