Праз праблемы з фінансаванне прыпыніў працу сайт kyky.org

Медыяпраект Kyky, які існуе з 2010 года і займаў нішу гарадскога анлайн-часопіса ў Мінску, прыпыняе працу сайта праз праблемы з фінансаваннем. Пра гэта паведамляе «Белсат», спасылаючыся на ўжо былога рэдактара выдання Віктаар Малішэўскага.

13.01.2024 / 17:41

Сайт выдання kyky.org

Паводле Віктара Малішэўскага, частка журналістаў застаецца ў праекце, працягне працу інстаграма і тыктока выдання, але сайт вымушана прыпыняе працу.

Пасля выбараў 2020 года рэдакцыя Kyky, як і большасць незалежных медыяў, была вымушаная пакінуць Беларусь. Сузаснавальнік выдання бізнэсмен Аляксандр Васілевіч быў асуджаны нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК) да 3 гадоў калоніі. Ён быў прызнаны палітвязнем, а пасля вызвалення выехаў з Беларусі.

Апошнім часам пра праблемы з фінансаваннем і з-за гэтага пра магчымасць абмежавання ці ўвогуле спынення працы гаварылі і прадстаўнікі іншых беларускіх незалежных СМІ.

Чытайце таксама:

Галоўны рэдактар ​​Reform.by: Наш праект можа закрыцца

«Самы вялікі данат — 10 тысяч еўра». Рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў пра сабраныя за дзень грошы

Чытачы Reform.by сабралі для рэдакцыі 17 000 еўра

Nashaniva.com