Два дні таму, 21 снежня, галоўны рэдактар Фёдар Паўлючэнка апублікаваў заклік аб дапамозе: спыненне фінансавання магло прывесці да спынення праекта.

Фёдар Паўлючэнка. Фота: Белсат
«Пасля таго, як мы аб'явілі, што з-за адсутнасці грошай Reform.by можа спыніць працу, рэдакцыя атрымала тысячы паведамленняў са словамі падтрымкі. Мы не чакалі, што так шмат людзей будзе нам суперажываць. Дзякуй вялікі. Вы зрабілі сапраўдны калядны цуд», — напісаў Фёдар Паўлючэнка.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары