Кацярыну Дунцову, якую не дапусцілі да выбараў у Расіі, затрымалі

Адбылося гэта неўзабаве пасля таго, як яна абвясціла пра стварэнне ўласнай партыі.

14.01.2024 / 23:15

Кацярына Дунцова. Фота: тэлеграм-канал ASTRA

Пасля сходу, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні партыі «Рассвет», паліцыянты спынілі машыну, у якой ехала Дунцова. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Ateo Breaking, які супрацоўнічае з Дунцовай.

Паводле інфармацыі канала, незарэгістраваную кандыдатку ў прэзідэнты вязуць у наркалагічны дыспансер для праверкі на наяўнасць наркотыкаў у крыві. Ад праверкі Дунцова не адмаўлялася.

«Ехала на машыне са сходу, затрымалі пад падставай фармальнага агляду на наркотыкі», — паведаміла крыніца «Осторожно Media».

Журналістка са Ржэва Кацярына Дунцова заявіла пра сваё вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты 16 лістапада. ЦВК Расіі не дапусціў Дунцову да прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе, адмовіўшы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.

Чытайце таксама:

Расійскую журналістку, якая кінула выклік Пуціну, не дапусцілі да збору подпісаў

Расійскай журналістцы, якая захацела ісці ў прэзідэнты, заблакавалі банкаўскія пераводы

У Расіі журналістка вырашыла пайсці ў прэзідэнты. Яе выклікалі ў пракуратуру

Nashaniva.com