За «экстрэмізм у сацсетцы» аштрафавалі намесніцу дырэктара каледжа

Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 8 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 925 рублёў намесніцу дырэктара па вучэбна-вытворчай працы Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Людмілу Капусту, піша «Віцебская вясна».

15.01.2024 / 18:35

Людміла Капуста

На судовым пасяджэнні высветлілася, што Людміла Капуста ў асабістым профілі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціла і захоўвала інфармацыйную прадукцыю групы «Радыё Свабода-Беларусь», уключаную ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

У сувязі з тым, што жанчына прызнала сваю віну, суддзя Пракопчык на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала жанчыну штрафам у даход дзяржавы на суму 925 рублёў.

Чытайце таксама:

Яшчэ адзін чыноўнік з Гомельшчыны не туды ставіў лайкі

Жлобінскага чыноўніка адправілі на суткі за выпадковы лайк у інстаграме, але гэта ўжо нікога не цікавіць

Жыхара Ліды аштрафавалі за бел-чырвона-белую налепку на дзвярах

Nashaniva.com