Незалежная беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас» апублікавала шорт-ліст

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў другога сезона кінапрэміі. Кароткім спісам намінантаў каманда конкурсу падзялілася ў сацсетках.

15.01.2024 / 19:37

У шорт-лісты ўвайшлі па тры работы ў 13-ці намінацыях.

Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм

Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм

Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм

Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм

Найлепшы анімацыйны фільм

Найлепшы рэжысёр

Найлепшы акцёр

Найлепшая актрыса

Найлепшая праца аператара

Найлепшы сцэнарый

Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка)

Найлепшы саўнд-дызайн (праца кампазітара і (ці) гукарэжысёра)

Адкрыццё года

Імёны пераможцаў назавуць у лютым.

У склад аргкамітэта ўвайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў, якія ацанілі 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў. Гэта ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, як кароткаметражныя, так і паўнаметражныя, створаныя беларусамі. Некаторыя стужкі бралі ўдзел у кінапрэміі ананімна.

Чытайце таксама:

Прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» апублікавала доўгі спіс намінантаў

Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя

Рэжысёр Аляксей Палуян: Сустрэча з «каліноўцамі» — найлепшае, што здарылася са мной у 2023 годзе

Nashaniva.com