«Састарэлая тэхналогія». Кітай прызнаў неэфектыўнымі гіпергукавыя «цуда-ракеты» Пуціна

Кітайскія вайсковыя эксперты далі нізкую ацэнку гіпергукавым ракетам «Кінжал» — аднаму з пяці відаў «цуда-зброі», якія прэзідэнт Уладзімір Пуцін прэзентаваў у 2018 годзе, сцвярджаючы, што яны не маюць аналагаў і здольныя пераадолець нават перспектыўныя сістэмы СРА.

17.01.2024 / 15:26

Ракеты Х-47М2 «Кінжал» выявіліся ўразлівыя для распрацаваных у 1970-я гады амерыканскіх сістэм Patriot, якія цяпер выкарыстоўваюць украінскія сілы СПА, альбо яны, паводле справаздач украінскіх і амерыканскіх вайскоўцаў, проста не трапляюць па цэлях. 

«Зʼяўляецца ўсё больш і больш доказаў таго, што заявы ЗША і Украіны па гэтым пытанні адпавядаюць рэчаіснасці», — канстатуецца ў артыкуле шанхайскага ваеннага часопіса Ordnance Industry Science and Technology, публікацыі якога ўхваляюцца на ўзроўні Кампартыі і нацыянальна-вызваленчай арміі КНР, піша The Moscow Times.

Нягледзячы на дэкларацыі Крамля, гэтыя ракеты няздольныя істотна змяніць сітуацыю на полі бою ва Украіне, гаворыцца ў артыкуле. 

Прадстаўляючы «Кінжал» амаль шэсць гадоў таму, Пуцін назваў яго першай у свеце манеўруючай гіпергукавой ракетай. Аднак яго манеўранасць «нельга параўнаць з манеўранасцю рэальнай гіпергукавай ракеты», гаворыцца ў шанхайскім часопісе, а траекторыя, па якой ён рухаецца, робіць яго ўразлівым для такіх сістэм СПА, як Patriot. 

У аналізе, апублікаваным у вядучым Пекінскім ваенна-навуковым часопісе Military Arms, «Кінжал» называецца «фактычна толькі версіяй тактычнай балістычнай ракеты [наземнага базавання] «Іскандэр», якая запускаецца з самалёта».

Ён практычна не можа манеўраваць на звышгукавых хуткасцях, а «яго здольнасць планіраваць у атмасферы на далёкіх адлегласцях не апраўдвае чаканняў». 

Паколькі «Кінжал» зʼяўляецца «паспешлівым» праектам — адгалінаваннем ад «Іскандэра», ён заснаваны на «састарэлай тэхналогіі 1980-х гг.», гаворыцца ў шанхайскім часопісе.

Чытайце таксама:

«Абсалютны кал». Z-ваенкары заявілі пра жахлівую якасць снарадаў з КНДР

Украіна мае першыя доказы выкарыстання Расіяй ракет з КНДР

«Анка» — новая суперзброя Турцыі

Nashaniva.com