Ці можна атрымаць пасведчанне кіроўцы без вучобы ў аўташколе? Вось што адказалі ў ДАІ
Ці можна самастойна падрыхтавацца да здачы тэарэтычнага і практычнага іспытаў у ДАІ, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы? Аказваецца, можна, але ё ўмовы, расказалі ў Лідскай ДАІ каналу АНТ.
18.01.2024 / 11:35
Для пачатку трэба звярнуцца ў МРЭА ДАІ па месцы жыхарства і прадставіць важкія доказы абставінаў, чаму чалавек не мае магчымасці хадзіць на заняткі ў аўташколу.
— Такімі прычынамі могуць быць поўная занятасць на працы, догляд за асобай, якая мае патрэбу ў пастаяннай старонняй дапамогі, і іншыя. Пытанне аб допуску да тэарэтычнага і практычнага іспыту на права кіравання будзе разглядацца начальнікам ДАІ, — растлумачыў Сяргей Кушэль, інспектар ДПС АДАІ Лідскага РАУС.
Да заявы трэба прыкласці даведку аб стане здароўя і пашпарт.
Грамадзяне, якія самастойна рыхтаваліся да іспытаў і пры гэтым тройчы не здалі тэарэтычную ці практычную частку, у далейшым будуць дапушчаныя да іспытаў у ДАІ толькі пасля вучобы па адпаведных праграмах падрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў.
У Лідзе, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за апошнія 20 гадоў было атрымана ўсяго адно вадзіцельскае пасведчанне без вучобы ў аўташколе.
Чытайце таксама:
Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў. Пацярпелі і пасажыры
Мужчына мяняў на трасе кола аўтамабіля і трапіў пад грузавік
Навошта ў новых аўтамабільных аптэчках будуць тэрмакоўдра і спецыяльныя нажніцы