Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Гісторык і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк мае ў запасе шэраг важных ідэй аб тым, як зрабіць жыццё беларусаў лепшым. Адной з іх ён падзяліўся падчас круглага стала «Генацыд беларускага народа».

20.01.2024 / 11:36

Марзалюк прапанаваў унесці змены ў заканадаўства Беларусі аб генацыдзе. Ён заклікаў дадаць новае правіла па процідзеянні рэабілітацыі нацызму — «асуджэнне асоб, якія маюць дачыненне да генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд».

Што гэта значыць? Марзалюк хоча, каб перад любой згадкай такіх асобаў у медыяпрасторы дадаткова прагаворвалася, што беларускі суд прызнаў іх датычнымі да генацыду.

Чытайце таксама:

«Беларус беларусу беларус». Марзалюк у Азаронка цытаваў Вітольда Ашурка

Мукавозчык узначаліў секцыю публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў

Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Nashaniva.com