Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне
Праўладны гісторык падзяліўся сваім бачаннем гістарычных працэсаў.
20.01.2024 / 14:59
Ігар Марзалюк. Скрыншот відэа БелТА
«Мы еўрапейцы, мы ніякія не еўразійцы — ні рускія, ні ўкраінцы, ні беларусы, гэта ўсё трызненне. Еўразійства ўзнікла наогул пасля катастрофы 1917 года, гэта была такая рэфлексія рускіх інтэлектуалаў, якія расчараваліся ў Пятру, расчараваліся ў імперыі Раманавых», — заявіў Ігар Марзалюк.
На яго думку, саюз з манголамі — гэта трызненне сівой кабылы.
«Расія — прасунутая ў Азію ўсходняя Еўропа, славянская, праваслаўная. Не больш і не менш. А вось гэтыя ўсе казачныя футуралагічныя спекулятыўныя выраб новых псеўдафілосафаў — гэта новая рэфлексія на глебе славянафілаў», — мяркуе ён.
Чытайце таксама:
Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе
«Беларус беларусу беларус». Марзалюк у Азаронка цытаваў Вітольда Ашурка
Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары