У Мінску ў элітным доме прадаецца кватэра на даху. Як у Карлсана, толькі ў разы большая
Гэта дом непадалёк ад Парку Чалюскінцаў, толькі па іншы бок праспекта Незалежнасці ў Інструментальным завулку.
22.01.2024 / 08:54
Гэты цагляны будынак узвялі ў 2007 годзе. Дом атрымаў розную паверхавасць (ад 7 да 9 паверхаў) і вентфасад, піша Realt.by.
Яндэкс-карты
Размяшчэнне каля дома — проста топ. Адсюль можна пешшу дайсці да Парка Чалюскінцаў і Батанічнага сада, за некалькі крокаў ад дома − станцыя метро, а таксама шматлікія кафэ, рэстараны, фітнэс-цэнтры, дзіцячыя сады, гімназіі, школы, універсітэты, аддзяленні банкаў, медцэнтры, крамы, аптэкі і салоны прыгажосці.
Адна з прапановаў — эксклюзіў: цяпер у доме прадаецца пентхаўс з велізарнай тэрасай на даху. Плошча гэтай кватэры, размешчанай на двух апошніх паверхах дома, складае 210 квадратных метраў.
На першым узроўні размясцілася гасцёўня, два прасторныя спальныя пакоі, вялікая кухня, санвузел і гардэробная. На другім узроўні — спальны пакой, санвузел, кабінет, гардэробная і шыкоўная тэраса плошчай 151 (!) квадратны метр.
На тэрасе новыя гаспадары могуць арганізаваць басейн, зону адпачынку з барбекю, міні-сад, хатні кінатэатр, саўну, зону SPA і іншае.
У кватэры — панарамнае шкленне, вокны «ў падлогу», вялікая колькасць натуральнага асвятлення, вышыня столяў ад 3 метраў. Пентхаўс цалкам гатовы да пражывання і ўкамплектаваны неабходнай мэбляй і тэхнікай.
Бонусам да кватэры ідуць два парковачныя месцы перад домам.
Кошт пентхауса — 389 тысяч даляраў (1852 даляры — за метр).
Чытайце таксама:
У Мінску прадаюць ідэальную кватэру для фанатаў шахмат
У гэтым доме жылі знакамітасці БССР. Паглядзіце, якую кватэру там прадаюць
Старую мінскую Лошыцу зносяць, да канца застаецца зусім трошкі ФОТЫ