Маск заявіў, што ні ў якім разе не будзе галасаваць за Байдэна

Такім чынам ён пракаментаваў уласнае інтэрв'ю тэлеканалу CNBC, дзе заявіў, што на выбарах 2020 года галасаваў за Байдэна.

22.01.2024 / 10:23

Ілан Маск. Фота: Susan Walsh / AP

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск заявіў, што не збіраецца на будучых выбарах у ЗША галасаваць за дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна, пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.

I cannot see myself voting for Biden this time

— Elon Musk (@elonmusk) January 21, 2024

«Я не магу ўявіць, каб я прагаласаваў за Байдэна гэтым разам», — напісаў мільярдэр.

Ад Дэмакратычнай партыі, калі не здарыцца нічога кардынальнага, на другі тэрмін будзе балатавацца Джо Байдэн. Асноўным канкурэнтам ад рэспубліканцаў, відаць, будзе Дональд Трамп, які быў прэзідэнтам у 2017-2021 гадах. 

Зараз у Рэспубліканскай партыі праходзяць праймерыз. Кокусы ў Аёве выйграў з вялікім адрывам Трамп. Заўтра пройдуць праймерыз у Нью-Гемпшыры. Перад імі зняў сваю кандыдатуру на карысць Трампа губернатар Фларыды Рон Дэсанціс.

Канчаткова кандыдат ад Рэспубліканскай партыі будзе названы ў ліпені падчас з'езда партыі.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе. Калі Трамп пераможа, ён стане другім у гісторыі прэзідэнтам, які кіраваў з перапынкам. Гровер Кліўленд быў прэзідэнтам у 1885-1889-х і 1893—1897 гадах.

Чытайце таксама:

Галоўны супернік Трампа сярод рэспубліканцаў зняўся з выбараў на яго карысць

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

Ці зможа Нікі Хэйлі выбіць Трампа? Дэбатуе яна прыўкрасна

Nashaniva.com