Гомельскі правакатар заявіў, што аштрафаваны за «экстрэмізм», цяпер у вышуку і хоча перайсці на беларускую мову
Вядомы сваімі правакацыямі, фэйкамі і даносамі жыхар Гомеля Яўген Катляроў паскардзіўся на пераслед, заўважыў «Флагшток». Ці гэта не чарговы развод Катлярова, невядома.
22.01.2024 / 12:45
У сваім новым відэа ён звярнуўся да падпісчыкаў па-беларуску і заявіў:
«Наступныя відэаматэрыялы будуць, хутчэй за ўсё, на беларускай мове. Бо пару дзён таму я атрымаў 15 базавых за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Зараз я абвешчаны ў вышук — не ведаю, чаму. І заўтра, хутчэй за ўсё, пачнецца новая адміністрацыйная альбо крымінальная справа. Таму лепей размаўляць на беларускай мове, каб не ўсе ведалі, што гаворыцца ў гэтых роліках.
Але я вывучу беларускую мову, я абяцаю» (памылкі папраўлены Флагштокам).
У раскладах судоў новых спраў у дачыненні Катлярова пакуль няма.
Раней ён пачысціў свае сацыяльныя сеткі і выдаліў свой тэлеграм-канал — быццам бы з-за пагрозаў з боку сілавікоў.
Таксама нядаўна Катляроў распавядаў, як схадзіў на прыём у Гомельскі аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе.
Чытайце таксама:
У Гомелі зачысцілі праўладных блогераў
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»