БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

«Маці ўсіх зліваў». Адбылася самая буйная ўцечка асабістых даных у гісторыі, якая закранула і Беларусь

23.01.2024 / 18:14

Nashaniva.com

Беспрэцэдэнтная хакерская атака прывяла да страты звыш 26 мільярдаў электронных лістоў, тэлефонных нумароў, фатаграфій і ўліковых запісаў з буйных сацсетак (Twitter, Telegram, Linkedin і інш.), інтэрнэт-сэрвісаў (Adobe, Gmail, Canva і інш.) і ўрадавых арганізацый па ўсім свеце. Пад удар трапілі і беларускія дамены.

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Даследчыя каманды па кібербяспецы з парталаў SecurityDiscovery і Cybernews выявілі гіганцкую ўцечку асабістых даных па ўсёй планеце, якая складае 12 тэрабайт інфармацыі і ахоплівае звыш 26 мільярдаў файлаў асабістых даных (email, нумары тэлефонаў, уліковыя запісы, фатаграфіі і іншае). Большасць з іх з'яўляюцца канфідэнцыйнымі.

Спецыялісты празвалі ўцечку «Маці ўсіх зліваў» і адзначылі, што яна «амаль дакладна» з'яўляецца найбуйнейшай у гісторыі.

Як піша Cybernews, уцечка закранула сотні розных сацсетак і інтэрнэт-рэсурсаў, уключаючы сайты ўрадавых арганізацый многіх краін, такіх як ЗША, Германія, Турцыя, Філіпіны, Бразілія і інш.

«Гэтая ўцечка — надзвычай небяспечная, паколькі злачынцы могуць выкарыстаць выкрадзеную інфармацыю для шырокага спектру нападаў, уключаючы крадзеж асабістых даных, складаныя фішынгавыя схемы, мэтавыя кібератакі і несанкцыянаваны доступ да асабістых і канфідэнцыйных грашовых рахункаў», — папярэдзілі даследчыкі, падкрэсліўшы, што ўзломшчыкі пакуль не ідэнтыфікаваныя.

Спіс самых пацярпелых ад гіганцкай уцечкі сэрвісаў і сацсетак па колькасці страчаных файлаў асабістых даных. Фота: Cybernews

Найбольш пацярпелай ад уцечкі, паводле Cybernews, з'яўляецца буйная кітайская сацсетка Tencent QQ, якая страціла паўтара мільярда файлаў асабістых даных карыстальнікаў. 

У тым ліку пад удар трапілі такія інтэрнэт-рэсурсы, як:

Акрамя таго, хакерская атака закранула і тры беларускія дамены. Гэта sundays.by (сайт беларускага пастаўшчыка тавараў для побыту і адпачынку), obana.by (ужо няісны сайт аўкцыёну тавараў са Скандынавіі) і tuts.by (такога сайту таксама не існуе, аднак даследчыкі маглі памыліцца і дадаць лішнюю літару да назвы разгромленага сілавікамі буйнога партала Tut.by, чый новы ўладальнік дагэтуль невядомы).

Поўны спіс пацярпелых інтэрнэт-рэсурсаў можна знайсці ў канцы артыкула Cybernews.

Чытайце таксама:

Лукашысты збіраюцца змагацца з VPN і ананімайзерамі

Як дэананімізуюць уладальнікаў крыптакашалькоў і што зрабіць, каб засцерагчыся?

Асцярожна, адбываюцца масавыя спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў беларусаў. Расказваем, як абараніцца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула