Андрэй Стрыжак: Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопта»

Па ўсёй Беларусі 23 студзеня прыйшлі з ператрусамі мінімум да 84 чалавек, гэта сваякі палітвязняў і былыя палітвязні. Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак не сумняваецца, што неабходныя звесткі сілавікам даў рытэйлер «Еўраопт». Аб гэтым ён заявіў каналу «Белсат».

24.01.2024 / 15:11

Паводле слоў Стрыжка, арганізацыя INeedHelpBy, што дапамагае беларусам, ладзіла дастаўку больш чым 16 тысячам сем’яў, якія пацярпелі падчас пратэстаў і далейшых рэпрэсій, і карысталася сэрвісам «Едастаўка».

За тры гады сем’і атрымалі дапамогі праз арганізацыю на 1,5 млн даляраў.

Андрэй Стрыжак мяркуе, што сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту» і па гэтых базах «працавалі».

Чытайце таксама:

Што пыталіся ў сваякоў палітвязняў, якіх масава затрымлівалі ўчора? І пры чым тут «Едастаўка»

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак

Учора падчас хапуна затрымалі былую актывістку страйкама на «Паліміры» Алену Вінакураву

Сілавікі затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч

У маці Марыны Касінеравай 10 гадзін праводзілі ператрус

Як мінімум 84 чалавекі сёння трапілі пад пераслед — «Вясна»

Nashaniva.com