Украінцы пацвердзілі, што на сёння рыхтаваўся абмен ваеннапалоннымі

Інфармацыя пра перавозку ваеннапалонных самлётам Іл-76 удакладняецца.

24.01.2024 / 15:15

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінааброны Украіны Андрэй Юсаў пацвердзіў, што на сёння рыхтаваўся абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай, але на дадзены момант абмен не адбываецца.

Пры гэтым ён дадаў, што інфармацыя Мінабароны Расіі аб нібыта перавозцы самалётам Іл-76, які пацярпеў катастрофу ў Белгарадскай вобласці, украінскіх ваеннапалонных «правяраецца і ўдакладняецца».

Чытайце таксама:

У Белгарадскай вобласці Расіі ўпаў вайсковы Іл-76. Загінулі 74 чалавекі. Магчыма, гэта былі палонныя ўкраінцы

«Цяпер аб абмене размовы ісці не можа» — расійскі дэпутат пра крушэнне Іл-76

Расійскі Іл-76 упаў пасля выбуху ў паветры — аналітык Bild

Nashaniva.com