Зяленскі пракаментаваў крушэнне Іл-76 у Белгарадскай вобласці

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце адзначыў, што трэба ўстанавіць усе факты і правесці расследаванне па падзенні расійскага самалёта Іл-76 24 студзеня. Паводле яго, Украіна будзе настойваць на міжнародным расследаванні.

25.01.2024 / 08:42

 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце адзначыў, што трэба ўстанавіць усе факты і правесці расследаванне па падзенні расійскага самалёта Іл-76 24 студзеня. Паводле яго, Украіна будзе настойваць на міжнародным расследаванні. 

«Трэба ўстанавіць усе дакладныя факты. Настолькі, наколькі гэта магчыма, улічваючы, што падзенне самалёта адбылося на расійскай тэрыторыі — па-за нашым кантролем. «Факты» — гэта галоўнае слова цяпер. Заслухаў Глаўкама і Генштаб па выкарыстанні Паветраных сіл. ГУР займаецца высвятленнем лёсу ўсіх палонных. Служба бяспекі расследуе ўсе акалічнасці.

І я даў даручэнне міністру замежных спраў Украіны праінфармаваць партнёраў аб наяўных дадзеных ва Украіне. Наша дзяржава будзе настойваць на міжнародным расследаванні», — сказаў ён.

Зяленскі зазначыў, што «расіяне гуляюць з жыццямі ўкраінскіх палонных, з пачуццямі родных і з эмоцыямі нашага грамадства».

 Днём 24 студзеня ў Белгародскай вобласці РФ упаў ваенны самалёт Іл-76. У Мінабароны РФ заявілі, што ён ляцеў з падмаскоўнага аэрадрома ў Белгарад, а на борце знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў УСУ, трое сілавікоў для суправаджэння і 6 членаў экіпажу. Усе яны загінулі. 

Масква абвінавачвае ва ўдары па самалёце Узброеныя сілы Украіны.

Чытайце таксама:

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сцвярджаюць Расія, Украіна і на якія пытанні пакуль няма адказаў

Украінцы пацвердзілі, што на сёння рыхтаваўся абмен ваеннапалоннымі

У Белгарадскай вобласці Расіі ўпаў вайсковы Іл-76. Загінулі 74 чалавекі. Магчыма, гэта былі палонныя ўкраінцы

Nashaniva.com