Удзельнікаў гурта «Бі-2» затрымалі ў Тайландзе

Іх затрымалі за правядзенне канцэртаў без дазволу на працу, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на турыстычную паліцыю.

25.01.2024 / 11:25

Калі знойдуць парушэнні ў дакументах, ім можа пагражаць дэпартацыя.

Гурт паходзіць з Беларусі. Музыканты асудзілі расійскае ўварванне ва Украіну. Саліст «Бі-2» прызнаны ў Расіі замежным агентам.

У студзені ў Тайландзе адмянілі канцэрты Максіма Галкіна, а перад гэтым — коміка Руслана Белага. Работнікі індустрыі каментавалі, што такая рэакцыя мясцовых уладаў, якія не хочуць сварыцца з Расіяй, на палітычныя выказванні са сцэны. 

Чытайце таксама:

«Уключыў не тую песню — чакай «гасцей». У рэстаранах Брэста забаронена выконваць Сярдзючку, «#2Машы», «Мумій Троля» і яшчэ 84 артыстаў

Стала вядома, ад чаго памёр былы ўдзельнік гурта «Бі-2»

«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ

Nashaniva.com