Свет66

«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ

Саліст гурта «Бі-2» Лёва (беларус Ягор Бортнік) напісаў у інстаграме, што не вернецца ў Расію. Пра гэта музыка паведаміў, адказваючы на пытанне падпісчыка аб маючых адбыцца расійскіх канцэртах гурта, піша Meduza.io.

Лёва Бі-2. Фота: інстаграм музыкі

Акрамя таго, Лёва Бі-2 адказаў на некалькі іншых каментароў. У прыватнасці, адзін з падпісчыкаў павіншаваў музыканта з Днём Перамогі, на што той напісаў: «З Днём Перамогі саюзніцкіх войскаў у Другой сусветнай вайне».

Пасля гэтага ў каментарах у музыкі пачалася спрэчка пра Дзень Перамогі, падчас якога ён назваў расіян забойцамі. «Вы перакрэслілі ўсе свае дасягненні. Ды і дасягненні былі агульнымі і з Украінай, і з Еўропай. Усё, што выклікае цяпер пуцінская Расія, толькі агіда і гідлівасць», — напісаў музыка.

Цяпер «Бі-2» гастралюе па ЗША. Раней у музыкаў быў запланаваны канцэрт у Маскве 10 чэрвеня, аднак цяпер на сайце гурта інфармацыі пра яго няма — два найбліжэйшыя да 10 чэрвеня выступы, згодна з раскладам, павінны прайсці 28 мая ў Нью-Ёрку і 11 чэрвеня ў Ташкенце.

Увесну 2022 года «Бі-2» сутыкнуўся з адменай шэрагу канцэртаў у Расіі пасля таго, як 28 красавіка гурт адмовіўся выступаць у Омску на фоне банера «Za прэзідэнта», размешчанага на канцэртнай пляцоўцы.

«Бі-2» — адзін з самых камерцыйна паспяховых гуртоў на расійскай сцэне. Паводле рэйтынгу часопіса Forbes, у 2020 годзе група ўваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных зорак расійскага шоу-бізнэсу.

Каментары6

  • Zaд прэзідэнта
    12.05.2023
    Мне гэтыя бабруйскія хлопцы заўжды падабаліся
  • Valadzimir
    12.05.2023
    Пасьля таго, як ён павіньшаваў з «З Днём Перамогі саюзніцкіх войскаў у Другой сусветнай вайне», мяркую, сюды ён таксама не вернеца.
  • Мярзота
    12.05.2023
    Какой харошый руссскій! А ельцынская, з яе крывавымм войнамі, падтрымкай лукі ды “преемнікамі”, не выклікала? А русскій мір не выклікае? Такіх “беларусаў” поўная краіна, таму і такое жыццё… 

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць