Якія даручэнні даў Лукашэнка новаму міністру аховы здароўя — гэта смешна

Прызначаючы новага кіраўніка міністэрства аховы здароўя, Лукашэнка даў яму заданні. Адно з іх — скончыць з кланавасцю ў Міністэрстве аховы здароўя. 

25.01.2024 / 12:56

«Павінны быць выключна прафесіяналы. Адданыя сваёй справе і дзяржаве людзі. Гэта найважнейшы элемент. І я вельмі разлічваю на гэта.

Ведаю, што вы чалавек пазакланавы. Хоць у Міністэрстве аховы здароўя ў нас там і сямейныя дынастыі так званыя, і кланы, і іншае. Чаго толькі не хапае там. Гэтага быць не павінна», — сказаў Лукашэнка Аляксандру Хаджаеву, які, як даведалася «Наша Ніва», менавіта кланавы чалавек. Бацька Хаджаева быў першым намеснікам міністра здароўя. А сам ён пачынаў працу побач з Уладзімірам Каранікам у РНПЦ анкалогіі.

Таксама Лукашэнка распавёў іншыя патрабаванні да кадраў у сістэме новага кіраўніка. 

«Адданы справе чалавек, прафесіянал, дзяржаўнік.

Каб ён не сядзеў на пасадзе і не глядзеў кудысьці там на суседнюю краіну, як бы хутчэй збегчы — не то грошай больш, ці яшчэ чагосьці.

З гэтым мы таксама разбірацца пачалі», — сказаў Лукашэнка, якія трэба мець кадры ў медыцыне.

«А то ў нас некаторыя збеглыя на Захадзе сядзяць, а тут сваякі і іншыя робяць тое, што тварылі раней. Толькі цішком. Мы гэта бачым і прымаем меры процідзеяння», — дадаў ён. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароўя

Лукашэнка анансаваў кадравыя «ператрахванні» напярэдадні выбараў

Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева?

Nashaniva.com