Хуткі абед з макаронай орза

Орза — макарона ў форме рысу, у стравах яна часта выкарыстоўваецца замест дробнай вермішэлі або замяняе крупы. А гэты рэцэпт дапаможа згатаваць вам хуткі і карысны абед, багаты бялкамі, вугляводамі і клятчаткай.

27.01.2024 / 08:13

Фота: ourlifetastesgood

Каб згатаваць хуткі абед з макаронай орза, вам спатрэбіцца (на дзве порцыі):

Як гатаваць:

  1. Прыгатуйце дзве вялікія гарачатрывалыя міскі. У кожную высыпце макарону і заліце дзвюма шклянкамі булёну. Таксама ў кожную дадайце здробнены часнок і размяшайце.
  2. Зверху выкладзіце сыр фета, дадайце шпінат, прыпраўце па смаку соллю, перцам і любімымі спецыямі.
  3. Нагрэйце духоўку да 190° і запякайце 15-20 хвілін. Дастаўшы з духоўкі, размяшайце.

Парада: вы можаце рэгуляваць колькасць інгрэдыентаў у вашай страве, але кантралюйце колькасць булёну: яго павінна быць у 3 разы больш, чым макароны.

Макарона ўцягне булён, і трэба, каб на соус засталося трохі вады.

 Чытайце таксама:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Nashaniva.com