Лукашэнка збіраецца пайсці ў педагогі

26 студзеня на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі Лукашэнка загаварыў пра якасць адукацыі ў Акадэміі кіравання і выказаў ідэю, што яе трэба ўмацоўваць педагагічнымі кадрамі з ліку найвышэйшых чыноўнікаў.

26.01.2024 / 18:31

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP

Паводле Лукашэнкі, «кіраўнікоў павінны рыхтаваць усе», і нават ён сам не выключэнне.

«Так, я не буду бегаць там па аўдыторыях замест загадчыка кафедры, але дзесьці пры выпадку адзін раз, два разы на год і прэзідэнт там таксама будзе», — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён параіў рэктару Акадэміі кіравання Вячаславу Даніловічу запрашаць таксама да выкладчыцкай працы прэм'ер-міністра, міністраў, кіраўніка ягонай адміністрацыі.

Праўда, выконваць гэтую параду давядзецца, відаць, ужо іншаму кіраўніку акадэміі, бо Вячаслаў Даніловіч выстаўлены кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па адной з мінскіх акруг і яўна будзе там «абраны».

Чытайце таксама:

Сергеенка: Кадравага голаду няма, але бывае праблема, каго прызначаць

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Акадэмію кіравання хочуць зрабіць ВНУ выключна для лукашэнкаўцаў

Nashaniva.com