У БДУ адкрылі «партыйную школу». Здагадайцеся за тры секунды, якой партыі?

Старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў узяў удзел у адкрыцці і рэалізацыі праекта «Партыйная школа» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

30.01.2024 / 11:05

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел адміністрацыя, студэнты і прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама актыў пярвічкі «Белая Русь», паведамляецца ў тэлеграм-канале Савета Рэспублікі.

Удзельнікамі першай плыні партыйнай школы сталі супрацоўнікі БДУ, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый Мінска. Ініцыятарам навучання ў рамках рэспубліканскага праекта выступае партыя «Белая Русь».

У прывітальным слове сенатар падкрэсліў, што гэта «ўнікальная адукацыйная праграма сфарміруе ў слухачоў цэласнае ўяўленне аб шматпартыйнай сістэме Рэспублікі Беларусь і ролі партый у дзяржаўным будаўніцтве на сучасным этапе».

Пасля масавай зачысткі палітычнага поля ў 2023 годзе ў Беларусі з 15 засталося чатыры партыі: новаствораная «Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваныя.

Чытайце таксама:

Аргкамітэт марксісцкай партыі абвясціў пра стварэнне ячэек у Мінску

Шрайбман прапанаваў нечаканы варыянт перафарматавання дэмакратычных сіл

«Сітуацыя не падабаецца большасці тых людзей, што знаходзяцца ў сістэме і сярод сілавікоў»

Nashaniva.com