Летась паслугай Tax Free ў Латвіі больш за ўсё карысталіся беларусы

У мінулым годзе больш за ўсё пакупак у сістэме Tax Free ў Латвіі здзейснілі жыхары Беларусі, якія склалі 22% ад агульнай колькасці пакупнікоў, паведаміла кіраўнік сэрвісу вяртання падаткаў SIA Global Blue Latvija Вінета Калмане, піша Delfi.lv.

31.01.2024 / 12:53

Таксама ў мінулым годзе часта карысталіся паслугай Tax Free ў Латвіі прыезджыя з Узбекістана (11%), Ізраіля (10%) і Турцыі (9%).

Як распавяла Калмане, аб'ём пакупак Tax Free ў 2023 годзе быў яшчэ далёкі ад узроўню да пандэміі. «Рынак аднавіўся менш чым на 30%», — сказала яна, дадаўшы, што пакупкі Tax Free шмат у чым звязаныя з турызмам, якому цяпер перашкаджаюць вайна ва Украіне і канфлікт у сектары Газа.

Адказваючы на пытанне аб пакупках грамадзян Расіі ў Латвіі, Калмане сказала, што да пандэміі расіяне складалі 60% ад агульнай колькасці карыстальнікаў сэрвісу Tax Free, але з пачаткам вайны іх стала менш на 98%. «У Латвіі іх практычна няма», — сказала Калмане.

Па дадзеных Global Blue Latvija, асноўнымі катэгорыямі тавараў, якія замежнікі купляюць у Латвіі праз Tax Free, з'яўляюцца адзенне і абутак — 46% ад агульнай колькасці пакупак пры сярэдняй суме пакупкі 228 еўра. Далей ідуць электратавары (21%, сярэдняя сума пакупкі — 743 еўра), спартыўныя тавары (11% і 239 еўра), ювелірныя вырабы і гадзіннікі (8%, сярэдняя сума пакупкі 806 еўра).

Чытайце таксама:

Мяняюцца правілы выдачы віз для беларусаў з картамі паляка

«Больш за палову майго офіса выкарыстоўвала гэтую візу проста для падарожжаў». Што думаюць айцішнікі пра закрыццё праграмы Poland.Business Harbour

Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах

Nashaniva.com