За відэа ў Аднакласніках затрымалі маці двух дзяцей з Наваполацка
Губазікаўцы сцвярджаюць, што Вольгу Сачыўка арыштавалі.
31.01.2024 / 16:23
Вольга Сачыўка. Фота з яе старонкі Укантакце
Затрыманая — 40-гадовая Вольга Сачыўка з Наваполацка. Жанчына працавала ў Наваполацкай гарадской бальніцы. У Вольгі ёсць двое непаўналетніх дзяцей.
Вольгу затрымалі за лайк пад нейкім відэа ў Аднакласніках. Пасля гэтага старонку, на якой яна яго паставіла, прызналі экстрэмісцкай. Імаверна, гэта было даўно, бо жанчына апошнія некалькі гадоў нічога не піша ў сацсетках.
ГУБАЗіК сцвярджае, што яе адправілі на суткі, але гэта забаронена законам — калі гаворка ідзе пра адміністратыўку, маці з непаўналетнімі дзецьмі магла атрымаць толькі штраф. Таму незразумела, якое менавіта пакаранне атрымала Сачыўка.
Чытайце таксама:
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі