Каманда Навальнага абвясціла сваю стратэгію на дзень прэзідэнцкіх выбараў
ФБК выпусціў свой план на дзень выбараў 17 сакавіка пад назваю «Апоўдні супраць Пуціна».
01.02.2024 / 12:48
Каманда Аляксея Навальнага заклікала 17 сакавіка прыходзіць на выбарчыя ўчасткі роўна ў 12:00, каб прагаласаваць супраць Пуціна і ўбачыць на ўчастку аднадумцаў. Яны гавораць, што гэта будзе бяспечная агульнарасійская акцыя пратэсту. У ёй, мяркуе ФБК, змогуць узяць удзел мільёны. А сведкамі яе стануць дзясяткі мільёнаў.
У ФБК кажуць, што ў Расіі назапашаны нерэалізаваны пратэсны патэнцыял і сюрпрызы для Пуціна не скончыліся. Што нават калі ўсе галасы выкрадуць з дапамогай электронных і звычайных фальсіфікацый, гэтыя чэргі немагчыма будзе не заўважыць.
Такія чэргі сталі важным аб'яднаўчым трыгерам і на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года.
Чытайце таксама:
У Расіі выстройваюцца чэргі, каб падпісацца за кандыдата Надзеждзіна